| 
 Псалтыр, псальма 87
 
Псальма. Песьня. Сыноў Карэевых.Падмурак ягоны на горах сьвятых. Гасподзь любіць браму Сіёна больш за ўсе паселішчы Якава.Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы!Згадаю тым, хто знае мяне, пра Раава і Вавілон; вось Філістымляне, і Тыр з Эфіопіяю, — скажуць: «такі-а-такі нарадзіўся там».А пра Сіён казаць будуць: «такі-а-такі і такі-а-такі муж нарадзіўся ў ім, і Сам Усявышні ўмацаваў яго».Гасподзь у перапісе народу напіша: «такі-а-такі нарадзіўся там».І ўсе, хто сьпявае і грае, — усе крыніцы мае ў табе.
 
 |  Выбор перевода и языка
 
 |